Астрэйка Вера Дзмітрыеўна

загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

кандыдат філалагічных навук

Біяграфія:

Нарадзілася ў 1968 г. у г. Мінску.

У 1985 г. скончыла СШ № 21 г. Мінска.

З 1985 па 1990 гг. – студэнтка руска-беларускага аддзялення філалагічнага факультэта БДУ.

З сакавіка 1988 г. па студзень 1991 г. – лабарант кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ (пасля пераводу на завочную форму навучання).

З 1991 г. па 1992 гг. – старшы лабарант навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору і дыялекталогіі філфака БДУ.

З 15 лістапада 1992 па 15 лістапада 1995 гг. – аспірант вочнай формы навучання Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі.

З 16 лістапада 1995 г. – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі.

19 снежня 1997 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Паўночна-заходняя занальная лексіка ў найменнях з’яў жывой прыроды (лінгвагеаграфія і паходжанне)”.

З 1998 г. – праца на пасадзе навуковага, а ў далейшым – старшага навуковага супрацоўніка Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

З 31 снежня 2005 г. па 30 снежня 2008 г. – дактарант Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

У 2009 г. працягнула працу ва ўзгаданай установе на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка.

З 1 верасня 2010 г. па 18 верасня 2013 г. – загадчык кафедры беларускай мовы ІПНК НАН Беларусі.

19 верасня 2013 г. саветам ІПНК абрана на пасаду загадчыка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, створанай у выніку аб’яднання кафедраў філасофіі, беларускай мовы і замежных моў.

Навукова-педагагічная дзейнасць:

Падчас працы ў навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору і дыялекталогіі філфака БДУ кіравала фальклорнай практыкай студэнтаў першых курсаў.

У 1998 г. у якасці знешняга сумяшчальніка працавала выкладчыкам на кафедры беларускай мовы Вучэбнага цэнтра пры Прэзідыуме НАН Беларусі і ажыццяўляла падрыхтоўку акадэмічных аспірантаў і саіскальнікаў да здачы кандыдацкага дыферэнцаванага заліку па беларускай мове.

З 1999 па 2008 гг. у якасці знешняга сумяшчальніка працавала на кафедры гуманітарных дысцыплін Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, выкладала курс “Беларуская мова: прафесійная лексіка” студэнтам спецыяльнасцяў “Менеджмент”, “Правазнаўства”, “Псіхалогія. Сацыяльная работа”.

У ІПНК асноўная вучэбная нагрузка ўключае ў сябе падрыхтоўку аспірантаў, саіскальнікаў, магістрантаў да здачы дыферэнцаванага заліку па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова ў навуковай і прафесійнай дзейнасці”,  заняткі з замежнымі грамадзянамі па дысцыпліне кандыдацкага мінімуму “Руская мова як замежная”, чытанне лекцый па дысцыпліне “Педагогіка і псіхалогія вышэйшай школы”, кіраванне вытворчай практыкай студэнтаў магістратуры спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства”, удзел у працы камісій па прыёме кандыдацкіх экзаменаў, а таксама ў працы ДЭК.

Падрыхтавала да друку:

1.     Беларуская мова: Вучэбна-метадычны комплекс. – Мінск, БДУ, 2002. – 86 с.

2.     Дзеяслоў і яго формы. Прыслоўе і абазначэнні, блізкія да яго. Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі: вучэбна-метадычны дапаможнік.  – Мінск: ВТАА “Права і эканоміка”, 2012. – 57 с. (у суаўтарстве з А.А. Акуленка і А.У. Ксяндзовай).

Навуковая дзейнасць і сфера навуковых інтарэсаў:

Працуючы на пасадзе старшага лабаранта навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору і дыялекталогіі філфака БДУ, прымала ўдзел у шэрагу фальклорных экспедыцый, у якасці аўтара-складальніка падрыхтавала раздзел“Вясельны абрад і песні”ў зборніку “Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць” (Мінск: Універсітэцкае, 1995. – С. 164-224).

Праходзячы навучанне ў аспірантуры па спецыяльнасці “Беларуская мова”, занялася даследаваннем праблемы фарміравання занальнага моўнага ландшафту Беларусі. У сферы навуковых інтарэсаў – пытанні беларускай сінхроннай і гістарычнай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, арэальнай лінгвістыкі. Будучы супрацоўнікам аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі апублікавала шэраг прац, прысвечаных рознага роду і ўзроўню кантактам і сувязям гаворак беларускай мовы, а раней – і гаворак яе этнагенетычнай базы з суседнімі славянскімі і неславянскімі (найперш, балцкімі) мовамі і іх дыялектамі, у складзе аўтарскага калектыву падрыхтавала тэматычныя дыялектаграфічныя выданні “Жывёльны свет”, “Раслінны свет”, “Чалавек”, “Сельская гаспадарка”, а таксама хрэстаматыю па беларускай дыялекталогіі, прысвечаную гаворкам цэнтральнай дыялектнай зоны, прыняла ўдзел у 12 дыялекталагічных экспедыцыях, выступіла з дакладамі на адпаведную тэматыку на ХІІІ Міжнародным з’ездзе славістаў (Любляна, 2003), ІІІ і IV Міжнародных кангрэсах беларусістаў (Мінск, 2000, 2005), ІІІ і IV Міжнародных кангрэсах дыялектолагаў і геалінгвістаў (Люблін, 2000 і Рыга, 2003).

Працуючы на пасадзе загадчыка кафедры ІПНК працягнула даследчую працу ў галіне дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі беларускай мовы, а таксама занялася вывучэннем актуальных пытанняў фарміравання і функцыянавання беларускай навуковай тэрміналогіі.

Аўтар 59 навуковых прац. Асноўныя навуковыя публікацыі:

1.     Асаблівасці намінацыйнай сістэмы гаворак паўночна-заходняй дыялектнай зоны беларускай мовы // Dziedzictwo przeszłości związkow językowych, literackich i kulturowych polsko-bałto-wschodniosłowiańskich. T. 3. Językoznawstwo. Białystok, 2000. – S. 9-18.

2.     Заходняя і ўсходняя дыялектныя зоны беларускай мовы // Беларуская мова: Шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мат. ІІІ міжнар. Кангрэса беларусістаў. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – C . 47-50.

3.     Формирование зональной структуры белорусского диалектного языка и проблема языковой интерференции // Proceedings of the Third International Congress of Dialectologists and Geolinguists. V. 2. – Lublin: Maria Curie-Skłodowska University Press, 2003. – P. 149-164.

4.     Балта-ўсходнеславянскае занальнае моўнае ўзаемадзеянне // Мовазнаўства. Літаратура. Культуралогія. ХШ міжнар. з’езд. Дакл. бел.дэлегацыі. – Мінск: Беларуская навука, 2003. – С. 3-18.

5.     О лингвогеографической дифференциации балтизмов белорусского языка // Исследования по славянской диалектологии. Вып. 6. – М.: Институт славяноведения, 2005. – С. 138-156.

6.     Северная группа белорусских говоров как одна из зон межъязыкового взаимодействия // Proceedings of the 4-th International Congress of Dialectologists and Geolinguists. – Riga: Latvian Language Institute, University of Latvia, 2006. – P. 25-31.

7.     Формирование зональнай группировки беларуских говоров и проблема славяно-балтских языковых отношений // Acta Baltico-Slavica. – XXX. 2006. – S. 333-344.

8.     Роль балтийского языкового элемента в формировании номинационной системы говоров северо-западной диалектной зоны белорусского языка // Исследования по славянской диалектологии Вып. 12. Ареальные аспекты изучения славянской лексики. – М.: Институт славяноведения РАН, 2006. – С. 131-146.

9.     Kalbinių kontaktų įtaka Baltarusijos kalbinio landšafto zonų formavimuisi // Liaudies kultūra. – P. 45-53.

10.   Паўднёва-ўсходняя дыялектная зона беларускай мовы і славяна-балцкія кантакты і сувязі. – Беларуская лінгвістыка. – Вып. 63. 2009. – С. 18-25.

11.  Беларуска-польскае лексічнае ўзаемадзеянне ў гаворках паўночна-заходняй дыялектнай зоны беларускай мовы. – Беларуская лінгвістыка. – Вып. 64. – 2009. – С. 45-52.

12.   Аб фарміраванни паўднёва-ўсходняй дыялектнай зоны беларускай мовы ў кантэксце праблемы этна-моўнага ўзаемадзеяння // Мовазнаўства: Матэрыялы IV Міжнар. кангрэса беларусістаў “Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін” (Мінск, 6-9 чэрвеня 2005 г.) / пад рэд. С. Запрудскага, Г. Цыхуна. – Мінск: Лімарыус, 2010 (Беларусіка = Albaruthenika; кн. 30). – С. 22-31.

13.  Балцкі субстрат у гаворках асноўных дыялектных зон беларускай мовы // Językowe і kulturowe dziedzictwo Wielkiego Księstwa Litewskiego (Millenium Litwy 1009-2009). – Bydgoszcz, 2010. – S. 177-184.

14.   Асаблівасці польскага моўнага ўплыву на фанетыку і граматыку традыцыйных мясцовых гаворак паўночнага захаду Беларусі // Rozprawy Komisji Językowej Łódzkiego Towarzystwa Naukowego – № 58. – 2012. – S. 15-26.

15.  Балцкія элементы ў граматыцы традыцыйных мясцовых гаворак паўночна-заходняй Беларусі // Acta Baltico-Slavica. № 36. – SOW, Warszawa, 2012.  – С. 51-59.

16.  Северо-западные зональные словообразовательные регионализмы беларуского языка как результат славяно-балтских этно-языковых контактов и связей // Žmogus kalbos erdvėje. № 7. Kaunas, 2013. – С. 577-585. 

17.  Полацка-мінская група гаворак у сістэме структурна-тэрытарыяльных адзінак беларускай мовы // Białoruś w dyskursie naukowym.  Warszawa: UW (у друку).

 


© ГУО "Институт подготовки научных кадров НАН Беларуси"