Шопат Алеся Мікалаеўна старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

 

У 2008 г. скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Нямецкая мова. Беларуская мова і літаратура”. У 2009 г. – магістратуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (у галіне замежнай мовы). Магістр педагагічных навук.

Працавала выкладчыкам нямецкай мовы ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, у каледжы бізнесу і права. З 2015 г. – старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ІПНК НАН РБ.

Сфера навуковых інтарэсаў:

- методыка выкладання замежнай мовы;

- функцыянальная граматыка;

- коўчынг у адукацыі.

Асноўныя навуковыя публікацыі:

1. Да праблемы вывучэння функцыянальна-семантычных катэгорый у беларускай лінгвістыцы // Куляшоўскія чытанні: мат-лы Міжнар. навук.-практ. канф., Магілёў, 24-25 красавіка 2014 г. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2014. – С. 195-199.

2. Вывучэнне функцыянальна-семантычных катэгорый у сучасным беларускім мовазнаўстве // Славянские чтения – 2017: сб. мат-ов Междунар. науч.-практ. конф., Республика Башкортостан, г. Стерлитамак 16–18 мая 2017 г. / отв. ред. Л.В. Климина. – Стерлитамак: Стерлитамакский филиал БашГУ, 2017. – С. 129-133.

3. Coaching im Deutschunterricht // Fremdsprachenunterricht im 21. Jahrhundert: Lerner 2.0 – Methoden 3.0 – Herausforderungen 4-0“ (2. – 4. November 2017), 2017. – S. 87-88.


© ГУО "Институт подготовки научных кадров НАН Беларуси"